Намітка
Усе зоркі ў
нашых руках
Што вы адчуваеце, калі надзяваеце нацыянальны строй?
Я,
напрыклад, у сваёй вышыванцы і андараку ўжо не магу стаяць, што тая целяпуха
апоўзлая, паўсядзённая. Не, я ўжо падцягваю спіну, плечы... аблямоўка вымагае.
А тым больш, у намітцы? Го, гэта ж ужо – карона на галаве! Усё, - якая там
царэўна, не.. Каралева!
Мае сябры, з заходнім металітэтам, маняцца ўбачыць тут
анёла (от, любяць яны іх). Не-не-не, кажу я ім. Яны тут ні пры чым. Калі я
стварала гэты вобраз, я думала аб птушцы. Я думала, а што птушка робіць паперш,
як узляцець? – А яна робіцца - гордай!
Пра зоркі, што ў нашых руках :). Ну, дык вось яны –
сыплюцца з неба, леаніды, .. кладуцца на нашыя рушнікі, наміткі, кашулі...
Вось першая злева, гэта – зорка Алатыр. Жменя пачаткаў і
канцоў коласвету. Сусвет.
Наступная зорка – гэта Сонца. За ім – Ярыла, сын Сонца. І
апошняя зорка – зорка нашых Дзядоў. Якія верылі, што вядуць род ад Ярылы...
Гэта ўсё, што я хацела сказаць сваёй работай.
Вельмі даўно хацела яе зрабіць, але гэта доўгая гісторыя
з абяцанкамі маёй сяброўцы па іголцы Марыі Голек (Maria Golek) зрабіць беларускую мадону да ейнай
калекцыі інтэрнацыянальных мадон... :) Але... цякучка... рукі не даходзілі...
дый мадона ўсё яшчэ наперадзе…)
Вось цяпер – усё.
*Матэрыялы – лён. Ніткі - у асноўным шоўк. Плюс віскоза,
бамбук, металік/люрыкс, каралікі.
Усе адцені белага :)
**Тэхніка - чорным-па-белым (blackwork), нітаграфіка (needlepoint, canvaswork).
Шкада, фатаграфія ніколі не перадае шыку і бляску
вышыванага металіку і шоўку.
UPD
"Усе зоркі ў нашых руках"
Прысвячаецца Ірыне Варабей --
мастаку-дызайнеру вышыўкі
“Зьедкі-сьпіткі” ў печ. Наміткі
на плячах, на пазванках…
Не іскрыны ад Ірыны, –
з о р к і бачу на руках.
Створаны народны строй –
нацыя-істотны.
Аж трапеча за гарой
Мацярык паходны!
Бо не ў строй я стаў, – у шэраг.
Ажно герб на галаве:
там не стала думак шэрых.
Беларусь наўкруг жыве!
На рушнік мой, на намітку
Зорка Алатыр лягла.
Утрымаў Ярыла нітку,--
і Дзядам усім -- хвала!
Я ў Сусвеце быў ў купелі.
Птахі – творчасці ткачы,
бо з Ірынаю прапелі:
– Можна ўсё ў жыцці змагчы!"
8.03.2019