A Needle Pulling Thread, Winter 2010, бачыны 66-67
-публікацыя ў часопісе-
The Country of Downy Diamonds - Краіна пухнатых дыямантаў
Як усе беларусы, што знаюцца з паўночным кліматам, я люблю зіму і сьнег. Вобразы зімы вельмі папулярныя ў нашай культуры, мастацтве і фальклёры.
Глыбока ў нашых душах белы сьнег атаясамляецца з назвай нашай краіны. “Bela-rus” значыць “белы край”.
Насамрэч, ну што ў сьвеце можа быць бялейшым, чысьцейшым, больш цнатлівым, чым першы сьнег?
Урачыстая, сьвяточная бель першага сьнегу абуджае ў нашых душах пачуцьцё трыюмфу першароднай чысьціні.
Тыя рызыканты, хто наважваецца жыць у паўночных краях, вы ж памятаеце тую бадзёрлівую, хрумсткую рань, калі вы рабілі першы крок на сьвежы сьнег?
Хіба не вагаліся вы тады, просты чалавек, ці маеце быць першым, каб наступіць на чысьцюню і цнатлівасьць? Гэта блюзнерства – парушаць чысьціню. Чысьціня – гэта значыць ніхто да цябе. І з кожным крокам, што ты робіш, ты аднімаеш яе ад таго, хто пойдзе пасьля цябе.
Чысьціня, што прыходзіць са сьнегам, робіць нашыя краявіды прыгожымі, а нашыя душы – высокароднымі. Сьнег пакрывае брудныя наступствы ўсяго нашага “цывілізаванага” жыцьця. У пэўным сэньсе, маецца на ўвазе, што сьнег пакрывае і нашыя брудныя пачуцьці.
Вось чаму ў нашай культуры зіма пачынае свой пяцімесячны маратон са Сьвята першага сьнегу.
Пэўна не бяз гэтай духоўнай падставы, сьнег праслаўляецца ў нашай літаратуры і фальклёры: ён ёсьць крыніцай нашага натхненьня, што параджае самыя прыхожыя і мудрагелістыя метафары і вобразы.
…And so clearly, so brightly, a vision comes plain:
Not snowflakes, but bird-cherry blooms in a shower
Fly down on us two like a fairy-tale dream,
Not ice patterns — roses transparently flower
On your window, enchantedly quiet it seems.
Not snowflakes, but bird-cherry blooms in a shower
Fly down on us two like a fairy-tale dream,
Not ice patterns — roses transparently flower
On your window, enchantedly quiet it seems.
From the poem by Michaś Klimkovich
Translated by Vera Rich
І так ясна, так ярка ўяўляецца мне:
Не сняжынкі, пялёсткі чаромхі лятуць,
Нас дваіх асыпаюць у казачным сне,
І празрыста-крыштальныя ружы цвітуць
На тваім зачарованым, ціхім акне.
Набыць схему на Etsy
Не сняжынкі, пялёсткі чаромхі лятуць,
Нас дваіх асыпаюць у казачным сне,
І празрыста-крыштальныя ружы цвітуць
На тваім зачарованым, ціхім акне.
Набыць схему на Etsy
---------------------------------------------------------------------
"Краіна пухнатых дыямантаў" - самая першая мая работа са схемай, зробленай для карыстальнікаў, аж у далёкім 2004 г. Не было яшчэ ні "Spirit of Belarus", ні Таронтаўскай гільдыі я яшчэ ня ведалі, ні нават Фестывалю.
*Назва работы прыйшла з маёй навэлы "Калі куляюцца нябёсы", якая была напісана ў той жа час.
Работа выканана цалкам з віскозных нітак (акрамя хаты). У белы колер дададзены нітка металёвая для 'пушчэго' бляску, таму снег іскрыцца й йграе, чаго фатаграфія, нажаль, перадаць ня можа.
Але схемы для гэтай работы ўжо даўно зьяўляюцца бэстсэллерам. Гаспадыня самай буйной крамы "Gitta's" Катрын расказвае мне, што "калі прыходзяць і пачынаюць скупляць усе адценьні сіняга віскозных нітак -- я ўжо ведаю, што гэта для тваіх ''дыямантаў'' Іх там - 16.
Але схемы для гэтай работы ўжо даўно зьяўляюцца бэстсэллерам. Гаспадыня самай буйной крамы "Gitta's" Катрын расказвае мне, што "калі прыходзяць і пачынаюць скупляць усе адценьні сіняга віскозных нітак -- я ўжо ведаю, што гэта для тваіх ''дыямантаў'' Іх там - 16.