A Needle Pulling Thread, Issue #48 (Winter 2018) Ornaments
-публікацыя ў часопісе-Belarusan Nizanka 'Snowflake' - Калядныя ёлкавыя цацкі "Сняжынкі" беларускай нізанкай
Старажытная тэхніка “нізанка” (процяг) была вельмі распаўсюджана
на беларускіх землях для стварэння сакральных вышываных вырабаў, такіх як “рушнікі”,
якія адыгрывалі важную ролю ў даўніх абрадах і звычаях.
Існуюць дзьве адметнасьці ў тэхніцы нізанкі, якія
адпавядаюць сакральным патрабаванням ў старажытнай вышыўцы. У гэтых работах
няма вузлоў, бо вузлы лічацца перашкодай для добрай энэргіі. Нізанка мае
прыгожы і сэнсоўны выгляд з абодвух бакоў. Дзякуючы гэтым характарыстыкам і
таму, што з ёй працаваць лёгка і хутка, я і люблю “нізанку”
Гэтыя адметнасці нізанкі і далі мне ідэю выкарыстаць яе
для стварэньня ёлачных цацак у сезон зімовых Сьвяткаў.
Мне было цікава распрацоўваць беларускія ёлачныя
упрыгожанні “нізанкай”. Я спадзяюся, што і вам будзе цікава вышываць іх. Я ўважаю,
што можа быць мноства ўзорай для гэткага дызайну; таму пасля таго, як вы вышыеце
адзін і пазнаеце гэты метад вышывання, я заклікаю вас паспрабаваць зрабіць свой
уласны.