October 17, 2021

ANPT. 2018. Issue #48. Калядныя ёлкавыя цацкі "Сняжынкі"

 A Needle Pulling Thread, Issue #48   (Winter 2018) Ornaments

-публікацыя ў часопісе-

Belarusan Nizanka 'Snowflake'  - Калядныя ёлкавыя цацкі "Сняжынкі" беларускай нізанкай

Старажытная тэхніка “нізанка” (процяг) была вельмі распаўсюджана на беларускіх землях для стварэння сакральных вышываных вырабаў, такіх як “рушнікі”, якія адыгрывалі важную ролю ў даўніх абрадах і звычаях.

Існуюць дзьве адметнасьці ў тэхніцы нізанкі, якія адпавядаюць сакральным патрабаванням ў старажытнай вышыўцы. У гэтых работах няма вузлоў, бо вузлы лічацца перашкодай для добрай энэргіі. Нізанка мае прыгожы і сэнсоўны выгляд з абодвух бакоў. Дзякуючы гэтым характарыстыкам і таму, што з ёй працаваць лёгка і хутка, я і люблю “нізанку”

Гэтыя адметнасці нізанкі і далі мне ідэю выкарыстаць яе для стварэньня ёлачных цацак у сезон зімовых Сьвяткаў.

Мне было цікава распрацоўваць беларускія ёлачныя упрыгожанні “нізанкай”. Я спадзяюся, што і вам будзе цікава вышываць іх. Я ўважаю, што можа быць мноства ўзорай для гэткага дызайну; таму пасля таго, як вы вышыеце адзін і пазнаеце гэты метад вышывання, я заклікаю вас паспрабаваць зрабіць свой уласны.