January 09, 2014

ANPT. Summer 2010. Home Sense


Бачына 3
"Ірына Варабей была прадстаўленая ў нашым вясеньнім выпуску з праектам, што называўся Ripples on Water, a Spring, які зьвяртаўся да традыцыйнай беларускай вышыўцы. Зараз прапануем вам схему крыжыкам Home Sense у народным стылі і тыповых беларускіх колерах. У наступным нумары Fall 2010 будзе наступная прывабная схема ў тэхніцы нітаграфікі ад Ірыны Варабей."

 Бачына 63
Home Sense (Утульнасьць хаты)

"Паходжаньне назвы “Беларусь” дагэтуль яшчэ дакладна ня вызначана. Адныя навукоўцы ўважаюць, што “белы” ў старажытных славянскіх мовах азначала “чысты, вольны”, тлумачачы тымсамым, што такое вызначэньне краіна атрымала таму, што так і не была зваяваная ці акупаваная Залатой Ардой, тымчасам як усе ейныя суседзі былі.
Іншыя ж лічаць, што гэтая назва нашмат старэйшая. Народ гэтае краіны быў абазначаны “белым” за любімы колер сваіх адзеньняў. Беларусы не фарбавалі свае даматканыя вырабы, ім падабаўся натуральны выгляд свайго роднага ільну, каторы чым болей яго мылі, тым бялейшым ён рабіўся. Адно, што яны ўпрыгожвалі свае белыя адзеньні ды посьцілкі чырвонай вышыўкай. Белы ды чырвоны – колеры, што праз стагодзьдзі захоўваліся ў традыцыйнай вышыўцы -- зрабіліся для беларусаў складнікам іхнага нацыянальнага багацьця, што і ёсьць прадстаўленым у іхным нацыянальным сцягу.
Home Senseпано з жыцьцярадасным трыпціхам, створанае дызайнеркай Ірынай Варабей. Схемы дзвюх іншых карцінак можна замовіць ад самой дызайнеркі. Ва ўсіх схемах ужытыя аднолькавыя колеры нітак." 


Буклеты са схемамі можна набыць тут 






   









 Іншыя публікацыі ў ANPT