December 25, 2017

ANPT. Festive 2013. Калядная Зорка

A Needle Pulling Thread, Festive 2013, бачыны 42-43
-публікацыя ў часопісе-

Kaliada Star - Калядная Зорка


У той час, як іншыя славянскія народы маюць хрысьціянскія назвы для нашых агульных сьвятаў, беларусы аднак упарта называюць іх на свой старажытны паганскі лад. “Easter” у іх – гэта Вялікдзень (The Great Day); Сьвяты Іван саступае дарогу Купальлю падчас летняга сонцастаяньня. Такім чынам, чаму ж “Christmas” мусіць неяк адрозьнівацца? Беларусы клічуць яго – Каляды.
Відавочна, што гэтая назва ня мае ніякага дачыненьня да нараджэньня Езуса. І хаця беларусы і сьвяткуюць гэтую значную падзею і ўхваляюць яе ў сваіх сьвяточных гімнах, але на гэтым уся сувязь Калядаў з Нараджэньнем Хрыстовым заканчваецца.


Каляды – гэта дахрысьціянскае сьвяткаваньне канца аднаго году і пачатка новага. Ёсьць версія, што само слова Каляды паходзіць ад слова “кола”, якое сымбалізуе сонца, сезонны калаўрот і зімовае сонцастаянне. Пазней яно было прывязана да сьвяткаваньня Нараджэньня Хрыстова ў хрысьціянскай і каталіцкай царкве.

На Каляды людзі зьбіраюцца групамі дзеля легкадумных, фрывольных пагулянак і напорыстых, бесцырымонных свавольстваў, якія называюцца “калядаваньне”. Усе ведаюць, што беларусы вялікія жартаўнікі ды імправізатары. Цягам трох тыдняў калядоўшчыкі, апранутыя ў зьвяроў, у міфічныя істоты, у масках для большай весялосьці, швэндаюцца па вёсках, дуркуючы, гуляючы нейкія ролі ў сваіх імправізаваных спектаклях. Гэтак яны ходзяць са двара на двор, сьпяваюць калядкі з пажаданьнямі гаспадарам здароў’я, багацьця і добрага ўраджаю ў наступным годзе і патрабуюць за гэта смачных пачастункаў.
Падчас калядных сьвяткваньняў ёсьць звычай насіць з сабой Калядную зорку – самаробнае, упрыгожанае кола з промнямі, якое круціца, чым і ўвасабляе сабой Сонца і гадавы калаўрот. Пазьней яно пачало сымбалізаваць Зорку Віфлеема.

Відавочна, не цяжка зразумець калядныя матывы ў маім дызайне гэтай мініятурнай падушачцы. Блакітная зорка азначае зіму, а чырвоная – Каляды.

Прыемнага вам вышываньня і

Merry Kaliady, сябры!