A Needle Pulling Thread, Issue #47 (Summer 2018), Chakras, mandalas, meditations...
-публікацыя ў часопісе-
Hramnicy Candle Talisman - Абярэг "Грамнічная свечка"
Гэты выпуск часопіса быў прысвечаны мандалам, талісманам і ўсякага роду медытатыўным рэчам. Натуральна, без беларускага абярэга ня мог жа ён абысціся! ✌️
Мой дызайн прысьвечаны Грамніцам, якія да гэтай пары сьвяткуюцца ў Беларусі.
Людзі запальваюць свае асьвечаныя Грамнічныя сьвечкі падчас царкоўнай службы і нясуць іх дахаты, намагаючыся пры гэтым, каб Сьвечка ня згасла; такім чынам яна прынясе дабраславеньне ў дом.

Грамніцы – сьвята, нейкім чынам падобнае да таго, што ў
заходняй Эўропе называецца Кэндэлмас або Імболк.
Адным з вобразаў, якому аддаецца ўвага і шанаваньне ў
гэты дзень, зьяўляецца сьвятая Грамнічная сьвечка. Ейны традыцыйны сымбаль
знаходзіцца ў цэнтры майго дызайна.
Людзі запальваюць свае асьвечаныя Грамнічныя сьвечкі падчас царкоўнай службы і нясуць іх дахаты, намагаючыся пры гэтым, каб Сьвечка ня згасла; такім чынам яна прынясе дабраславеньне ў дом.
У сьветапоглядзе беларусаў Грамнічная сьвечка сымбалізуе
дваістую прыроду чалавека. Сама сьвечка, зробленая з воску, падораным прыродай ,
прэзентуе чалавечае цела. А кнот, які вырабляецца чалавечымі рукамі з ільну
прэзентуе чалавечую душу.
Мы, людзі, атрымліваем нашыя целы ад Бога (або ад
Маці-Прыроды) такім жа чынам, як мы бярэм воск у пчол. А душу – вырошчваем
напрацягу жыцьця тым жа шляхам, як росьцім лён, апрацоўваем яго, тчэм і
скручваем кнот – усё сваімі рукамі, сваёй працай.
Грамнічная сьвечка нагадвае вялікія магчымасці і ўтоеную
энергію жыцця ў чалавеку. Як агонь, энергія душы можа быць разбуральнай. Але
яна таксама можа сагрэць, загаіць, асьвятліць і павесьці.
Утаймаваны агонь душы можна назваць воляй. Людзі з абуджанай
воляй здольныя падтрымліваць і адраджаць культуру і жыццёвы шлях.
Грамнічную сьвечку, дабраслаўленую і прынесеную дахаты ў
падчас Грамніц, можна запаліць у любы
дзень года, памаліцца перед ёй і папрасіць спаўненьня вашых добрых
жаданьняў.
Або можна яе вышыць. Таму што, паводле вераванняў беларусаў,
вышываньне ёсьць магічнай дзеяй, якая зьвязвае нас з духовым сьветам.
No comments:
Post a Comment