September 20, 2018

ANPT. Spring 2018. Каханне ды згода

A Needle Pulling Thread, Issue #46 (Spring 2018) Love Birds
-публікацыя ў часопісе-

Love & Cherish - Каханне ды згода


Шмат гадоў таму, яшчэ ў першыя мае гады ў Канадзе, я зрабіла падарунак для сваёй настаўніцы з ангельскіх курсаў на ейнае вяселле. Гэта была вышыванка, у якой я ўжыла традыцыйныя беларускія ўзоры кахання – "галубы кахання" – вельмі папулярны, улюбёныя наш сымбаль.
Я вырашыла вышыць іх зноў для гэтага адмысловага выпуску часопіса "Птушкі кахання". Каб пакінуць месца для вашай творчасці, я прапаную на выбар адзін і той жа дызайн у двух каляровых палітрах: у традыцыйнай беларускай і альтэнатыўную ў пастэльных танах. Гэта даволі зручны ўзор, дзе вы лёгка можаце змяніць нават гэтыя прапанаваныя колеры паводле вашага творчага разумення.
Акрамя "галубоў кахання" ўвесь дызайн напоўнены сымбалямі, дзе кожны ўзор мае сваё значэнне:
"Папараць-кветка" – магічная кветка, якая цьвіце толькі раз у ноч летняга сонцазвароту. У нас вераць, што яна можа спаўняць мары тых, хто яе знайдзе ў лясных гушчарах.
"Ваза" – сымболь жаночага лёсу.
"Міласэрнасць і спагада", што знаходзяцца пад лапкамі галубоў, сымбалізуюць надзейны падмурак для моцнага шлюбу. 

"Зорка дзіцяці", іх дзьве на самым версе, мяркуюцца як найвышэйшая мэта шлюбу.
Чорны фон азначае магічную ноч летняга сонцазвароту. У беларускай міфалогіі яна ўважаецца за Ноч шлюбу Сонца і Зямлі.
Унізе знаходзіцца традыцыйны абярэжны ўзор.
У альтэрнатыўнам дызайне выкарыстаны сучасны беларускі фонт, заснаваны на традыцыйных беларускіх узорах. Надпіс, зроблены гэтым фонта чытаецца як "love @ cherish" (каханне ды згода)
У дадатак, я прапаную асобна і надпіс лацінкай, так што ў вас ёсць выбар. 



                                                                                                                                                                                    
І яшчэ.
Мы зноў апынуліся на вокладцы ✌️  
                                                                                   






No comments:

Post a Comment