Я сама сабе сьвяткую юбілей. :)
Пяць гадоў таму, увосень 2008 г., падчас чарговага Фестывалю рукатвораў (CrearivFestival) мая сяброўка па Таронтаўскай гільдыі Іка Якавіч пазнаёміла мяне з рэдактаркай часопіса Карлай Каноніка. Вось ад гэтага часу я і адлічваю пачатак маёй мастацка-дызайнерскай кампаніі "Spirit of Belarus". Тры гады працы (ад майго ўступу ў Гільдыю) стварэньня такой-сякой калекцыі ды падрыхтоўкі буклетаў са схемамі для карыстальнікаў пад пільным даглядам той жа Ікі я ўлічваць ня буду. Памятаецца, што на прыдумваньне назвы брэнда пайшоў амаль што год (хаця, што там прыдумваць: самае геніяльнае ўсё проста, .. хацелася арыгінальнага, але .. ня тая публіка -- у назве абавязкава мусіла прысутнічаць слова Беларусь).
Я памятаю, як у Карлы акругліліся й зайскрыліся вочы, як яна перагледзела мае буклеты. Схапіла іх у ахапку, сказала: Тое, што трэба! Будзем публікаваць!
Праўда, ня так усё і хутка. У часопісе ўсё распісана на гады, таму маю першую публікацыю прызначылі на паўтары гады наперад, на вясну 2010.
Як я была ўсхваляваная! Я такога нават і не чакала ў сваім жыцьці - публікацыя ў канадыйскім часопісе! Першы беларускі брэнд у Канадзе! Прызнаная канадыйцамі беларуская кампанія, што працуе на беларускай тэме! -- і ... гэта ўсё пра мяне?
Як доўга цягнуліся гэтыя паўтары гады! А мне нават не было с кім падзяліцца -- ніхто не разумеў, чым я там займаюся... Цяпер ужо здаецца, раз-два - прайшлі гада ). Ад першай публікаццыі прайшо 4 гады, і ў мяне іх ужо - 13 - публікацый, і я ўжо - сталы кантрыбутар часопіса, маю сваіх аматараў, якія чакаюць маіх наступных работ, кампанію "Spirit of Belarus" ведае ўся Канада і, мяркую, шмат хто ў Штатах.
Каб не цягнуць гісторыю доўга... бо, я ж хацела проста падаць зьмесьціва той першай публікацыі. Ну што ж - вуаля! Далей - літаральны пераклад з часопіса.
A Needle Pulling Thread, Spring 2010,

-публікацыя ў часопісе-
Ripples On Water, A Spring.
"Кругі-на-вадзе. Крыніца".
"У вышыўцы існуе
шмат відаў і стыляў, і ў кожнага свае швы ды унікальная тэхніка, якія іх і
розняць. У гэтым праекце, майстрыхі змогуць паспрабаваць свае іголкі ў беларускай
вышыўцы, у традыцыйных стылях з Беларусі. Графічны, геамерычны ўзор гэтай
работы нагадвае нам мудрагелістасьць тканых посьцілак ды прыгажосьць габеленаў
з 1800-х.
“Беларусы
ўважаюць, што вышыўка – гэта магічная дзея, -- гаворыць дызайнерка Ірына Варабей.
– Гэта шлях стасункаў з духовым сусьветам.” Старажытныя геаметрычныя ўзоры і
знакі зьяўляюцца адным з відаў сымбалічнага пісьма, які спалучае таго, хто
вышывае, з духовым сусьветам.
Ірына кажа, што
беларусы нейкім чынам згубілі цікавасьць да вышываньня, пачынаючы з 1960-х,
таму яна вырашыла зрабіцца тым чыньнікам, што змог бы натхніць ды спанукнуць
сваіх суайчыньнікаў далучыцца да гэтага віду духоўнага мастацтва.
У беларускай
традыцыйнай вышыўцы ўжываліся зазвычай няшмат тэхнік: гэта – крыжык, гладзь,
белым-па-белым, элементы чорным-па-белым; ды і выкарыстоўвалі іх у кожным
дызайне паасобку.
Ірына кажа, што
хаця гэты праект для майстрых сярэдняга ўзроўня, але пры гэтым вышывальніца
мусіць умець чытаць па схеме.
“Я паспрабавала
стварыць нешта, што можна вышыць “лёгка ды хутка”, – тлумачыць Ірына. – Хаця
для спалучэньня асобных сегментаў у цэльны ўзор спатрабуе ад выканаўцы нейкага
ўмельства.”
Ірына пачала
рабіць свае собскія дызайны, калі пабачыла, што ў Канадзе няма беларускіх
схемаў для вышыўкі. Для стварэньня сваіх дызайнаў яе натхняюць і беларускія
арнаменты, і разнастайнасьць вышывальных тэхнік, што выкарыстоўваюць
канадыйскія вышывальніцы, а яшчэ сяброўская, творчая атмасфера сярод сваіх
таварак па Таронтаўскай гільдыі вышывальніц. Яна кажа, што жыве ў сьвеце
беларускіх вобразаў, узораў, тымчасам і новых вышывальных тэхнік, і што ўсё
гэтае “выройваецца” у ейнай галаве ў новыя дызайны.
Ірына кажа, што
вы можаце пажадаць не афармляць сваю работу ў рамку – гэты ўзор можа быць
выкарыстаны і для падушкі, ці для кніжнай вокладкі, ці яшчэ для чаго. “З гэтым
узорам можна зрабіць і большую работу, зьбіраючы сегменты па схеме,” – спанукае
яна вышывальніц.
У краіне, якая
ўвабрала ў сабе ўсё багацьце сусьветных нацыянальных вышывальных традыцый,
тутэйшыя майстрыхі могуць цяпер паспрабаваць сябе ў стварэньні работы,
натхнёнай традыцыямі Беларусі.
Ірына расказвае,
што прыехаўшы ў Канаду, яна адразу наведала вышывальныя крамы, і была вельмі
засмучоная, што сярод мноства схемаў з традыцыйнымі вобразамі віктарыянскімі,
кельцкімі, афрыканскімі, індзейскімі, украінскімі няма толькі беларускіх. І
вось цяпер, па часе, яна прапануе канадыйскім майстрыхам свой беларускі дызайн
для вышыўкі, каб далучыць яго да мазаікі канадыйкіх стыляў.
Крыніца – гэта
гаючая вада
Крыніца – гэта
моц ды жыццёвая энергія
Крыніца –
месца сьвятое
Крыніца – гэта
твая радзіма
Крыніца – гэта дух нашае Беларусі"
(Бачына 42)
"Зараз ты можаш
адправіцца ў падарожжа ў духоўны сьвет Беларусі, каб акунуцца ў мудрасьць
ейнага народу.
Беларусы вераць,
што калі ў цябе ёсьць патрэба пагаварыць з Богам, ты маеш тры шляхі, каб
зьвярнуцца да Яго. Па-першае, ты можаш пайсьці ў царкву ды памаліцца.
Па-другое, ты можаш запаліць грамнічную сьвечку і таксама памаліцца. А трэці
шлях дае магчымасьць табе вышыць тваю малітву, і падчас вышываньня ты можаш
пагаварыць з Богам, бо вышыўка і ёсьць размовай з Богам.
Беларусы – гэта
тыя, хто захаваў старажытнае сымбалічнае пісьмо Арыяў, ператварыўшы яго ў
вышывальныя арнаменты. З пакаленьня ў пакаленьне перадавалі яны традыцыі, узоры
і мудрасьць сваіх прабабак. Да сяньня яны вераць у старажытную ісьціну, што
“пакуль твае рукі вышываюць, тваё сэрца размаўляе з Богам” і што вышываныя
сымбалі ёсьць нашымі лістамі ў духоўны сусьвет."
No comments:
Post a Comment