Бачына 3
"Ірына Варабей была
прадстаўленая ў нашым вясеньнім выпуску з праектам, што называўся Ripples on Water, a Spring, які зьвяртаўся да традыцыйнай беларускай вышыўцы. Зараз прапануем вам
схему крыжыкам Home Sense у народным стылі і тыповых беларускіх
колерах. У наступным нумары Fall 2010 будзе наступная прывабная схема ў
тэхніцы нітаграфікі ад Ірыны Варабей."
Home Sense.
"Утульнасць хаты".
Бачына 63
English text is below
"Паходжаньне назвы
“Беларусь” дагэтуль яшчэ дакладна ня вызначана. Адныя навукоўцы ўважаюць, што
“белы” ў старажытных славянскіх мовах азначала “чысты, вольны”, тлумачачы
тымсамым, што такое вызначэньне краіна атрымала таму, што так і не была
зваяваная ці акупаваная Залатой Ардой, тымчасам як усе ейныя суседзі былі.
Іншыя ж лічаць,
што гэтая назва нашмат старэйшая. Народ гэтае краіны быў абазначаны “белым” за
любімы колер сваіх адзеньняў. Беларусы не фарбавалі свае даматканыя вырабы, ім
падабаўся натуральны выгляд свайго роднага ільну, каторы чым болей яго мылі,
тым бялейшым ён рабіўся. Адно, што яны ўпрыгожвалі свае белыя адзеньні ды
посьцілкі чырвонай вышыўкай. Белы ды чырвоны – колеры, што праз стагодзьдзі
захоўваліся ў традыцыйнай вышыўцы -- зрабіліся для беларусаў складнікам іхнага
нацыянальнага багацьця, што і ёсьць прадстаўленым у іхным нацыянальным сцягу.
Home Sense – пано з жыцьцярадасным трыпціхам, створанае
дызайнеркай Ірынай Варабей. Схемы дзвюх іншых карцінак можна замовіць ад самой
дызайнеркі. Ва ўсіх схемах ужытыя
аднолькавыя колеры нітак."
------------------------------------------------
The origin of the name “Belarus”, which means “white land”, is still uncertain. Some historians believe that “white” in the old Slavic culture meant “clean, free”, pointing to the fact that Belarus was never conquered or occupied by the Gold Horde (Mongol-Tatar invasion) unlike the other principalities in the area in the 13-15th centuries.
Others believe that this name is much older. The nation was identified with “white” after the folk’s favorite colour used for clothing. The Belarusans didn’t dye their homemade fabrics. They loved the natural look of their native flax – the more it was washed, the whiter it got. It was typical for them to embellish their white clothes and linens with red embroidery. Over time red and white have become part of their heritage and are represented in their traditional embroidery and used in their national (historical) flag.
The Pattern is available on my Etsy store here
No comments:
Post a Comment