A Needle Pulling Thread, Issue #69 (2025) |Scrappy & Spectacular
-публікацыя ў часопісе-
Peace to Your Home!
"Мір дому твайму!"
Маючы беларускае паходжанне, я магу сказаць, што ў нашых краях ніводнае пакаленне не пражыло без вайны.
Беларусы ўважаюць, што вышыванне – гэта такі спосаб малітвы; сапраўды, усе нашыя вышытыя вырабы нясуць зашыфраваныя ахоўныя сімбалі, якія служаць абярэгамі. Многія з іх былі зробленыя ў якасці ахвяраванняў для мясцовых цэркваў.
Ахоўная роля вышываных вырабаў асабліва праяўлялася ў часы нацыянальных ліхалеццяў, такіх як войны, эпідэміі, неўраджаі. На Беларусі існавала традыцыя стварэння “аднадзённай ахвяры“. Гэта быў вышыты ахоўны рытуальны рушнік, які павінны быў быць зролены групай жанчын не больш чым за суткі.
Такія рэчы звычайна мелі адвольны, незбалансаваны дызайн і выглядалі некалькі “абрывістымі“, бо кожная вышывальніца укладала ў яго свае ўласныя малітвы і пажаданні.
У мой дызайн “Мір вашаму дому!“, я ўлучыла сымбалі дома, сям'і, «Берагіні» і аховы – усе яны ўвасабляюць мае малітвы аб міры і дабрабыце ў нашых дамах."
Гэта суправаджальны тэкст да маёй апошняй работы, апублікаванай ў канадзкім часопісе A Needle Pulling Thread (нумар 69).
На свамі сайце рэдактарка часопіса змясціла яшчэ такую анатацыю:
"Дызайн Ірыны Варабей «Мір вашаму дому» — змястоўная вышыўка, натхнёная беларускімі традыцыямі. Выкарыстоўваючы тэхнікі хардангер, нізанка і канвасўорк, гэты прасунуты дызайн уключае ў сабе ахоўныя сімвалы, у тым ліку Берагіню, матывы дома і сям'і. Стварыце сабе ашаламляльную рэч памерам 25 x 50 см з глыбокім нацыянальным сэнсам і вечнай прыгажосьцю."
Гэта мой 36-ы дызайн, апублікаваны ў часопісе.
The Pattern is available on my Etsy store These simple words are known worldwide.
The magazine's editor also posted the following annotation on her website:
The other publications in the ANPT
Peace to Your Home!