Упершыню ў Фестывалі рукадзелля “CreativFestival-2009” узяла ўзяла ўдзел у якасці майстрыхі-дызайнера нашая зямлячка Ірына Варабей. Гэты форум рукадзельніц, найбуйнейшы ў свеце, праводзіцца штогод у Таронта (Канада), на яго з’язджаюцца мастакі, дызайнеры, выкладчыкі, камерсанты з усяе Амерыкі ды Еўропы – усе, хто мае дачыненне да гэтага віда мастацтва. Сёлетні Фестываль праходзіў 16-18 кастрычніка у Metro Conv entional Centre .

Большасьць работ Ірыны Варабей выкананы ў сучасных тэхніках, але ўсе яны заснаваныя на беларускіх вобразах і традыцыйных арнаментах.

“Я хачу, – гаворыць Ірына Варабей, – каб беларускае зрабілася модным для сучасных вышывальніц, як, напрыклад, у свой час тут успыхвалі моды то на індзейскае, то на японскае. А для гэтага трэба стварыць устойлівы візуальны беларускі вобраз. Гэным цалкам можа стацца наша беларуская традыцыйная сымболіка – яна вельмі ўражвае канадцаў. А яшчэ спрактыкаваных амерыканскіх майстрых можна ўразіць і цікавай тэхнікай. Таму я стараюся засвоіць новыя тэхнікі і таксама стварыць нешта новае. Такія фестывалі – вельмі добрая школа, бо я ж яшчэ вучуся сама. Я некалькі год марыла трапіць на гэты Фестываль у якасьці удзельніка-дызайнера, бо як простая наведвальніца дагэтуль не прапускала ніводнага. Цяпер мару, каб на наступных імпрэзах побач з маімі з’явіліся і працы іншых беларускіх майстрых, бо менавіта іх я і хачу натхніць сваімі працамі пайсці за мной у гэты такі цудоўны, такі разнаякі, крэатыўны свет сучаснага рукадзелля.”
Ірына Аксёнава
2009 г.
No comments:
Post a Comment