Вось і скончылася сьвята (шоў із овэр..). На восеньскім Фестывалі рукатвораў, што ў Таронта (CreativFestival 2016-Fall), прайшла мая персанальная выстава пад эгідай Канадыйскай асацыяцыі вышывальніц (Embroiderers' Association of Canada - EAC).
Гэта быў мой поўны дысплэй. Апошні раз такі ж я мела на Фестывалі чатыры гады таму. Пасьля таго я збольшага займалася папулярызацыяй беларускай нізанкі - давала класы, рабіла варштаты, прэзентацыі і ўсякія вялікія і малыя дэмо.
На гэты раз я мела шыкоўныя ўмовы -- палову вялізнага буціка! (ажно засьвярбела ў запясьцях, што гэх! работ у мяне бадай малавата, каб завесіць усё ))).
Што можна сказаць у параўнаньне?.. Мяне ведаюць. Прыходзяць і пазнаюць і работы, і назву кампаніі - "Spirit of Belarus". Гэта дзякуючы публікацыям у часопісе "A Needle Pulling Thread" і артыкулам ў EAC блогу. Многія наўпрост мяне шукалі, прыходзілі мэтанакіравана, каб пазнаёміцца, паціснуць руку, пабачыць работы ў рэале, каб набыць схемы. ... Прыбягалі мае студэнткі з леташняга класу, хваліліся, якія яны ўжо ўдаліцы, навучаюць беларускай нізанке сваіх сябровак... Часам народу набівалася столькі, што даводзілася 'працаваць цэзарам': размаўляць з некалькімі адначасова...
Беларусь таксама ўжо ведаюць :). Праўда, трапляюцца яшчэ некаторыя, не ахопленыя ведамі, так што ў мяне яшчэ ёсьць работа...
Было шмат знаёмстваў, прапановаў. Запрашалі з прэзентацыямі і варштатамі ў клубы і гільдыі, у іншыя гарады. Нават паступілі запросіны ад гільдыі квілтэраў (пэчўорк). А адна квілтэрка набыла схему маёй беларускай дзяўчынкі - будзе выкарыстоўваць у сваім дызайне.
Колькі схем прадалася, ня ведаю - бухгалтар з мяне кепскі, ніколі далічыцца не магу, з такой мітусьнёй. Ды мне гэта няважна. Ня гэтае важна. Важна, што канадыйкі панесьлі дахаты схемы "in Belarusish style", будуць вышываць і думаць аб Беларусі і думкамі сваімі ствараць ёй добры эгрэгар.
Бэстсэлерам былі "Бярозкі.." ("The Lure of Birchwoods"). А флаерсы ды ўлёткі з рэклямай маіх он-лайн крамаў разьляталіся сотнямі; штовечары даводзілася дадрукоўваць яшчэ і яшчэ. Дзеткам схемы аддавала ў падарунак.
Што зьдзівіла?.. У мяне зьявіліся карыстальнікі-мужчыны. Ага - вышывальнікі! Ажно тры! Цікавіліся збольшага геаметрычнымі ўзорамі, што з нашых тканых посьцілак - "кошычкамі", якія я назвала па-ангельску "ripples-on-water". ... З трэцім мужчынкам я ўжо не вытрымала, не змагла ўстаяць, каб не сфоткацца з ім ))).
Мае ласкавыя падзякі каляжанкам па Гільдыі Нікол і Катрын, якія дапамагалі мне з выставай. (Катрын ужо напісала не адзін артыкул аба мне ў розныя блогі... але аб гэтым пазьней, у наступных допісах)

А цяпер -- проста цытаты з падзеі:
-- People, you are so talented, so creative... But you are crazy!
-- Вось ты тут рабіла такой тэхнікай... А тут - такія сьцяжкі...
-- Сэр, о! вы - вышываеце?!
-- Упасі, Божа! Гэта ўсё мая гёрлфрэнд!
-- Сэр, о! вы - вышываеце?!
-- Упасі, Божа! Гэта ўсё мая гёрлфрэнд!
...у такой жа сітуацыі іншы дзядзька:
-- Сэр, дык вы - вышываеце?
-- Не. Але ў мяне - жонка. Дачка. Нявестка. Абклалі. Так што - я ў тэме.

-- Айрін, пакуль ты хадзіла за кавай, я прадала тваіх Бярозак. Я правільна рэшту ім дала? ... Прыбягаюць, кошты не пытаюцца... дваццаткамі кідаюцца...
-- Ой, твой акцэнт -- цалкам сэксі!..
-- Джэймс, гэта наша дызайнерка, яна з Беларусі..
-- А дзе гэта? Раскажы мне.
-- Польшчу ведаеш?.. Праехаў Польшчу, там - Украіна.. Украіну ведаеш? .. Ну вось, -- і адразу налева...
-- І вось там - такія акцэнты? Ваў!..

-- Прыйсьці да вас са спічам? .. А давайце, я вам дам клас. Выкладчык з мяне лепшы, чым спікер.
-- А мне так падабаецца твой спіч! Ён нагадвае мне маіх бацькоў.
-- ??
-- Яны - з Віцебску.

-- О, які кошык набылі прыгожы. Ручная работа?
-- Так. Вось цяпер маю галаўны боль - што ж мне ў ім трымаць.
-- Бульбу!
-- Yes! You tell me!

Аблазіла ўсё, разгледзела кожную старонку, раздрукавла Берагіню і пасля Калядаў сяду і зраблю. Зараз вышываю каляднае і скончыла адзін з замкаў на Луары - даўно хачу трапіць туды і ўсё пакратаць, памацаць і ацаніць на свае вочы (францужанкі са мной ласкава дзяліліся тэхнікай кіліма з Баё). Блог выбітны, усё чытэльнае, а здымкі трапляюцца дужа вясёлыя (як апошні ў гэтай публікацыі, дзе разглядаюць работу). Галоўнае, што заўважыла: твае работы ыглядаюць усё больш сучасна - не музейна, не этнаграфічна, а ўжыткова і аздабленча. Здаецца, іх прыме любы інтэр'ер, некаторыя - навай хайтэкаўскі, не трэба нават мулінэ мяняць на металік. Пыхкаю ад радасці й здавальнення так, нібы гэта ўсё я рабіла!
ReplyDelete''не музейна, не этнаграфічна, а ўжыткова і аздабленча'' -- гэта, Жана, было маёй мэтай ад самага пачатку: спалучыць сучаснае вышываньне, якім я яго бачу на захадзе, з беларускім этнічным, што было назапашана за вякі. Я цешуся, што мне гэта ўдалося.
ReplyDeleteДавай я табе скіну на фб схему багіні Мокашы - апякункі вышывальніц. Яна просьценькая, але яе трэба абавязкава вышыць перш, чым ты пачнеш вышываць іншыя абярэгі, асабліва, калі абярэгі для іншых.