A Needle Pulling Thread, Issue #67 (2024) Trails in the Woods
-публікацыя ў часопісе-
The Fern Flower.
"Папараць-Кветка".
У самую кароткую ноч - Купальскую ноч - адбываецца самае вялікае Таемства. Гэтая ноч – Шлюбная Ноч Сонца ды Зямлі.
Гэта ноч, калі ўся нечысьць,
што існуе на зямлі, зьбіраецца на свой шабаш дзеля таго, каб перашкодзіць злучэньню Сонца ды Зямлі. І хто каго пераможа, залежыць ад людзей. Гэта яны сваімі
песьнямі, гульнямі, дзеямі дапамагаюць Сонцу і Зямлі пераадолець злую сілу,
дзеля таго, каб на зямлі зноў змагло нарадзіцца Жыцьцё. Каб рыхтык праз дзевяць
месяцаў нарадзіўся Сын Сонца ды Зямлі – Ярыла, які прывядзе з сабой Вясну, каб зноў і зноў на зямлі нараджаліся беларусы, якія вядуць свой род ад Ярылы.
Вось у гэтую чароўную ноч, ды адно ў гэтую ноч, і расьцвітае таямнічая,
сакральная Папараць-Кветка. Той, хто знайдзе яе, здабудзе сабе шчасьце на цэлае
жыцьцё: усе ягоныя пажаданьні будуць зьдзяйсняцца, сам ён будзе разумець мову
Прыроды – і гэткім чынам набудзе надзвычайную Сілу...
Але... Сутнасьць сакральнасьці Папараць-Кветкі ў тым, што яна ніколі не
цьвіце...
Гэта адно прыгожы беларускі міт...
Але мы яго вельмі любім. А таму зноў і зноў адпраўляемся на пошукі
запаветнай Папараць-Кветкі...
Напэўна, таму, што ў гэтым і палягае Беларуская Душа, і Папараць-Кветка
зрабілася ўвасабленьнем Лёсу нашае Нацыі...
Але нязьменна на зямлю прыходзяць Вясна і Ярыла, а гэта значыць, што Род Беларускі на зямлі не зьвядзецца ніколі, а будзе жыць вечна, каб зноў і зноў дапамагаць злучэньню Сонца ды Зямлі.
Набыць схему ў краме Etsy Іншыя публікацыі ў ANPT
The Pattern is available on my Etsy store here. The other publications in the ANPT
Deep in the forests of Belarus lies the elusive Fern Flower, steeped in ancient magic and mystery.
According
to Belarusan folklore, the Fern-Flower blooms solely only on the shortest night of the year, the
Summer Solstice, revered as the Koupala-Night holiday in Belarusan tradition.
Throughout
the Koupala-Night festivities, people engage in various magical rituals to
honour the Union of the celestial and terrestrial realms. The night is filled
with joyous revelry, as bonfires illuminate the darkness, dancers twirl around
them, and songs of old are sung. Maidens craft garlands of wildflowers to
divine their fortunes, releasing them into the flowing waters of rivers.
The Pattern is available on my Etsy store here
No comments:
Post a Comment