A Needle Pulling Thread, Fall 2011, бачыны 62-65
-публікацыя ў часопісе-
Mushroom Adventures - Грыбныя прыгоды
-публікацыя ў часопісе-
Mushroom Adventures - Грыбныя прыгоды
Рана-рана на досьвітку... Мы крочым праз блакітна-шэры
луг, ахутаны густым белым вэлюмам асенняга туману. Ранішняя раса халодзіць босыя ногі
(абутак нясем у руках, каб не замок). Наш шлях ляжыць да бярозавага гаю, што
наперадзе. Нас абуяюць пачуцьці: трапяткія, салодкія прадчуваньні прыгодаў --
такія моцныя, што мы згодныя падымацца з такога цёмнага рана, вылазіць з цёплых
ложкаў ісьці ў доўгую дарогу...
Гэта значыць – у Беларусь прыйшла пара
“ціхага
паляваньня”. Гэта пара, калі ўсе жыхары краіны робяцца ‘’грыбнымі паляўнічымі”:
губляюць раптам спакой і ўсе разам кіруюць у лес па грыбы.
Зьбіраньне грыбоў у Беларусі – агульная страсьць, нацыянальная
гульня. І ёй навучаюцца ўжо з дзяцінства. Па восені тут усе нібыта зьязджаюць з
глуздоў: на дарогах – пробкі; увесь транспарт: электрычкі, аўтобусы – набітыя бітком
грыбнікамі; з кухонных вокнаў паўсюль разносіцца дурманлівы водар гатаваных
грыбоў; у размовах вядуць рэй дзівосныя грыбныя гісторыі, бальшыня з якіх ... хутчэй
за ўсё – “гарадскія байкі”*... або лепей скжам – “лясныя байкі”.
Беларускую гасьціннасьць немагчыма ўявіць без грыбоў на
стале, а “утульнасьць хаты” вызначаецца колькасьцю і якасьцю грыбных страваў .
Для мяне было трапяткім слодычам працаваць над “Грыбнымі
прыгодамі”, ператвараючы іх у схему крыжыкам. Гэта тая карцінка, што так ярка
абуджае ў мяне мае дзіцячыя й юнацкія ўспаміны.
*’гарадскія байкі’ – ‘urban myths’ – выдумкі.
No comments:
Post a Comment