A Needle Pulling Thread, Festive 2013, бачыны 42-43
-публікацыя ў часопісе-
Kaliada Star - Калядная Зорка
-публікацыя ў часопісе-
Kaliada Star - Калядная Зорка
У той час, як іншыя славянскія
народы маюць хрысьціянскія назвы для нашых агульных сьвятаў, беларусы аднак
упарта называюць іх на свой старажытны паганскі лад. “Easter” у іх – гэта
Вялікдзень (The Great Day); Сьвяты Іван саступае дарогу Купальлю падчас летняга
сонцастаяньня. Такім чынам, чаму ж “Christmas”
мусіць неяк адрозьнівацца? Беларусы клічуць яго – Каляды.
Відавочна, што гэтая назва ня мае
ніякага дачыненьня да нараджэньня Езуса. І хаця беларусы і сьвяткуюць гэтую
значную падзею і ўхваляюць яе ў сваіх сьвяточных гімнах, але на гэтым уся
сувязь Калядаў з Нараджэньнем Хрыстовым заканчваецца.
Каляды – гэта дахрысьціянскае
сьвяткаваньне канца аднаго году і пачатка новага. Ёсьць версія, што само слова
Каляды паходзіць ад слова “кола”, якое сымбалізуе сонца, сезонны калаўрот і
зімовае сонцастаянне. Пазней яно было прывязана да сьвяткаваньня Нараджэньня
Хрыстова ў хрысьціянскай і каталіцкай царкве.
На Каляды людзі зьбіраюцца групамі
дзеля легкадумных, фрывольных пагулянак і напорыстых, бесцырымонных свавольстваў,
якія называюцца “калядаваньне”. Усе ведаюць, што беларусы вялікія жартаўнікі ды
імправізатары. Цягам трох тыдняў калядоўшчыкі, апранутыя ў зьвяроў, у міфічныя
істоты, у масках для большай весялосьці, швэндаюцца па вёсках, дуркуючы, гуляючы
нейкія ролі ў сваіх імправізаваных спектаклях. Гэтак яны ходзяць са двара на
двор, сьпяваюць калядкі з пажаданьнямі гаспадарам здароў’я, багацьця і добрага
ўраджаю ў наступным годзе і патрабуюць за гэта смачных пачастункаў.
Падчас калядных сьвяткваньняў
ёсьць звычай насіць з сабой Калядную зорку – самаробнае, упрыгожанае кола з
промнямі, якое круціца, чым і ўвасабляе сабой Сонца і гадавы калаўрот. Пазьней
яно пачало сымбалізаваць Зорку Віфлеема.
Відавочна, не цяжка зразумець
калядныя матывы ў маім дызайне гэтай мініятурнай падушачцы. Блакітная зорка
азначае зіму, а чырвоная – Каляды.
Прыемнага вам вышываньня і
Merry
Kaliady, сябры!
No comments:
Post a Comment