May 27, 2024

Reflections of Ourselves



Яшчэ адзін праект, у якім я маю гонар удзельнічаць. 
Праект вандроўны, шматгадовы, бадай, "на ўсё жыццё". 
Ініцыятаркай і стваральніцай зьяўляецца мая сяброўка па Таронтаўскай гільдзіі вышывальніц Трэсі Ляўко (Tracey Lawko). Выбітная майстрыха мастацкай вышыўкі, канадыйка ўкраінскага паходжання. Я ганаруся сяброўствам з ёю.
Дык вось, у чым сутнасць. Гэта -- інсталяцыя. Вялізнае дрэва, з расхінутымі галінамі; натуральна - клён, бо Канада. І лісты! Кожны ліст - гісторыя шматкультурнай Канады. Іх стваралі эмігранты, і кожны ў сваім лісце ніткамі і іголкамі распавядае пра сваю краіну, з якой сюды прыехаў. 
Ганаруся, што Беларусь у праекце таксама прадстаўленая.

Даведацца аб праекце больш можна на ягоным сайце тут.

"REFLECTIONS OF OURSELVES - гэта сумесны мастацкі праект, які адзначае багатую разнастайнасць канадцаў. Задуманая як генеалагічны клён, інсталяцыя даследуе пытанне «Хто мы?» Лісце, створаныя карэннымі жыхарамі, пасяленцамі ды імігрантамі Канады ў гонар іх культурнай спадчыны, звісаюць з галін. Дрэва - гэта метафара, якая змяшчае чалавека ў кантэксце прыроднага асяроддзя Зямлі. Гэта прэзентацыя нашай чалавечай супольнасці, дзе адрозненні ў чалавечай культуры падобныя на варыяцыі асобных лісцяў на дрэве. Культурная спадчына і матэрыяльная культура выяўляюцца праз тэкстыльныя традыцыі і сучасныя тэхнікі."

Кожны лісток суправаджаецца унікальнай гісторыяй як на ангельскай, так і на роднай мове творцы."



Больш фота ў маім альбоме тут

More photos in my album here

 
 










No comments:

Post a Comment