У самую кароткую ноч - Купальскую ноч - адбываецца самае вялікае Таемства.
Гэтая ноч – Шлюбная Ноч Сонца ды Зямлі.
Гэта ноч, калі ўся нечысьць, што існуе на зямлі, зьбіраецца на свой шабаш дзеля таго, каб перашкодзіць злучэньню Сонца ды Зямлі. І хто каго пераможа, залежыць ад людзей. Гэта яны сваімі песьнямі, гульнямі, дзеямі дапамагаюць Сонцу і Зямлі пераадолець злую сілу, дзеля таго, каб на зямлі зноў змагло нарадзіцца Жыцьцё. Каб рыхтык праз дзевяць месяцаў нарадзіўся Сын Сонца ды Зямлі – Ярыла, які прывядзе з сабой Вясну, каб зноў і зноў на зямлі нараджаліся беларусы, якія вядуць свой род ад Ярылы.
Вось у гэтую чароўную ноч, ды адно ў гэтую ноч, і расьцвітае таямнічая, сакральная Папараць-Кветка. Той, хто знайдзе яе, здабудзе сабе шчасьце на цэлае жыцьцё: усе ягоныя пажаданьні будуць зьдзяйсняцца, сам ён будзе разумець мову Прыроды – і гэткім чынам набудзе надзвычайную Сілу...
Але... Сутнасьць сакральнасьці Папараць-Кветкі ў тым, што яна ніколі не цьвіце...
Гэта адно прыгожы беларускі міт...
Але мы яго вельмі любім. А таму зноў і зноў адпраўляемся на пошукі запаветнай Папараць-Кветкі...
Напэўна, таму, што ў гэтым і палягае Беларуская Душа, і Папараць-Кветка зрабілася ўвасабленьнем Лёсу нашае Нацыі...
Але нязьменна на зямлю прыходзяць Вясна і Ярыла, а гэта значыць, што Род беларускі на зямлі не зьвядзецца ніколі, а будзе жыць вечна, каб зноў і зноў дапамагаць злучэньню Сонца ды Зямлі.
Мая работа “Папараць-Кветка”
– адзін з маіх “доўгабудаў”. Я, бадай, занадта доўга вышукавала і вынашвала
формы для сваёй Папараці. Прыступала да працы і зноў адкладала. Урэшце да
фінальнага акорду мяне спанукнула замоўленая тэма для канадзскага часопіса “A Needle Pulling Thread” -- “у глухім лесе”. Ну, а што ў
нас ёсць у самым глухім лесе? ... Еес! Такую тэму я ня мела прапусціць.
Я зрабіла сваю Папараць-Кветку
ў форме нашай улюбёнай васьміканцовай зоркі. Вы лёгка яе пазнаеце. Правы ніжні
кут аточвае народны стылізаваны, геаметрычны сымбаль Папараць-кветкі. У левым
верхнім куце знойдзеце сымбаль яднання Сонца і Зямлі. Астатнае, здаецца,
зразумела. ...Ах, так. Матылёк у сымбалічным сэнсе ні да чога. Ён толькі на просьбу
рэдактаркі часопіса. Бо яна мела на ўвазе “у глухім лесе” жывёлак. (Быццам,
сама Папараць – нежывая..))
Работа адразу трапіла на выставу, якую ладзіць ONN (Ontario Network of Needleworkers), што адбудзецца ў Гуэлфе 4-га травеня, 2024.
.....................
In the shortest night - Kupala Night -
the greatest Mystery takes place. This night is the Wedding Night of the Sun
and the Earth.
This is the night when all the evil that
exists on earth gathers for its sabbath in order to prevent the union of the
Sun and the Earth. And who will beat whom depends on people. This are they who
help the Sun and the Earth overcome the evil force with their songs, games, and
actions, so that Life can be born again on earth. So that right in nine months,
the Son of the Sun and the Earth, Yaryla, would be born, who would bring Spring
with him, so that Belarusans would be born again and again on the earth, who
trace their lineage from Yaryla.
On this magical night, and only on this
night, the mysterious, sacred Fern-Flower blooms. The one who finds it will
find happiness for a lifetime: all his/her wishes will come true, he himself
will understand the language of Nature - and in this way will acquire
extraordinary Power...
But... The essence of the sacredness of
the Fern-Flower is that it never blooms...
This is just a beautiful Belarusan
myth...
But we love it very much. And that's why
we go now and again in search of the cherished Fern-Flower...
Probably, because the Belarusan Soul
lies in this, and the Fern-Flower became the embodiment of the Destiny of our
Nation...
But invariably, Spring and Yarila always
come to earth, which means that the Belarusan race will never die on earth, but
will live forever to help the Sun and the Earth unite again and again.