September 15, 2018

ANPT. Fall 2012. Амулет на шчасьце

A Needle Pulling Thread, Fall 2012
-публікацыя ў часопісе-

Lucky Charm - Амулет на шчасьце


Да гэтага часу мая дызайнерская творчасьць складалася з таго, што я “перакладала” беларускія нароныя ўзоры ў сучасныя тэхнікі і стылі. Але мяне часам пыталіся, а ці існуе якаясь асаблівая, выключна беларуская тэхніка вышыўкі. Сёньня я гатовая сказаць: “Так, яна існуе!” і прадставіць яе чытачам часопіса “ANPT”, каб падзяліцца ёю з канадзкімі вышывальніцамі.
Я вельмі рада мець магчымасць пазнаёміць вас з адметнай тэхнікай “беларуская нізанка” (Belarusan Nizanka), упершыню ў гэтым выпуску часопіса.

Я самая ўсё яшчэ ў пошуку і дасьледаваньнях гэтай старажытнай, але вельмі папулярнай на маёй радзіме тэхнікі, таму давайце рабіць гэта разам, і сёньня наш першы занятак, і вось тут даволі нескладаны дызайн, цалкам перанесены з майго набытага калісьці даўно фартуха, які пераехаў са мной разам праз акіян у Канаду.


Назва “нізанка” паходзіць ад слова “за-ніза-ці”. Тэхніка настолькі ж лёгкая, як і прыгожая, тымчасам робіцца проста, хоць і выглядае мудрагеліста. Узоры ў нізанцы складаюцца з геаметрычных фігур, яны выкарыстоўваюцца для ўпрыгожаньняў традыцыйных рушнікоў, аддзеньня, абрусаў і посьцілак. Традыцыйна, ужываюцца два колеравых варыянты: белы з чырвоным, або белы са светла-шэрым (колерам натуральнага ільну). Часам два-тры радкі выконваюцца чорным.

Візульны эфект нізанкі падобны да лічыльнай гладзі, але яна адрозніваецца метадам выкананьня. Нізанку вышываюць адной ніткай увесь радок, адзін радок за другім.




1 comment: