September 15, 2018

ANPT. Spring 2014. Дзіцячы абярэг

A Needle Pulling Thread, Spring 2014
-публікацыя ў часопісе-

Talisman For Baby - Дзіцячы абярэг



Вышываныя абярэгі былі вельмі папулярнымі ў старой славянскай культуры.
Абярэг (талісман) – гэта нейкі прадмет, які мае магічную сілу і аберагае ягонага ўладальніка. Магічнай сілай яго зараджае ягоны стваральнік, і вышываньне ўважаецца самай моцнай для гэтага дзеяй.
Для талісманаў найбольш ужываліся салярныя знакі. У Беларусі яны гэтак жа выкарыстоўваліся на вышываных рушніках, адзеньні, хатніх палотнах. Усе нашыя вышываныя кашулі, наміткі, паясы і г.д., насамрэч, зьяўляюцца абярэгамі.
Для свайго дзіцячага абярэга я выбрала тыя сымбалі, што звычайна вышываліся для дзяцей.
Першы – салярны знак Радзінец. Гэта – ахоўнік роду, звычайна ягоную выяву робяць на люльцы, потым на дзіцячым ложку.
Другі – гэта Лель і Леля, дзяўчынка і хлопчык, боская пара, вельмі папулярныя ў беларускім фальклёры, яны – дзіцячыя даглядальнікі і абаронцы.
Трэці – стылізаваны лісток дуба, бо дуб – гэта сымбаль моцы і здароў’я.

Існуюць некалькі правілаў для працэсу стварэньня абярэгаў.
У вышыванцы не павінна быць вузлоў (ні на правым, ні на левым баку); ніткі і канцы нітак не павінны нідзе ні перакрыжоўвацца, ні быць схаванымі... – усё гэта мяркуецца як перашкода для добрай энэргіі. У вузелках хаваецца энэргія нядобрая. І трэцяе – рэч мусіць выглядаць сэнсоўна і прыгожа з абодвух бакоў. І з гэтае прычыны ўнікальная беларуская нізанка зьяўляецца ідэальнай тэхнікай вышываньня такіх сакральных рэчаў, як абярэгі.

         





No comments:

Post a Comment