September 15, 2018

ANPT. Spring 2013. Скарбонка "Багач"

A Needle Pulling Thread, Spring 2013
-публікацыя ў часопісе-

Bahach - Spirit of Wealth --  Скарбонка "Багач"


Лепей быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым!”
Хто-небудзь захоча паспрачаецца з гэтай народнай мудрасьцю?
Мая скарбонка не настолькі вялікая, як мне хацелася б, і не запоўнена яна матэрыяльнымі каштоўнасьцямі. І тым ня менш, яна мне дарагая сваім недатычным, сымбалічным зьмесьцівам, якое ў ёй захоўваецца – я трымаю ў ёй свае візітоўкі, улёткі, рэклямкі.
Памятаеце? – “Зьбірай скарбы свае не на зямлі, а ў нябёсах. Бо дзе знаходзяцца скарбы твае, там будзе і сэрца тваё”. Мае нябёсы – гэта мой вышывальны сьвет.

Я ўпрыгожыла сваю Скарбонку такім дарагім майму сэрцу беларускім нацыянальным арнаментам – сымбалямі Багача. 
Адным з традыцыйных сымбаляў Багача зьяўляюцца “рогі”, сэнс якога ідзе ячшэ ад самых старажытных часоў, калі скот лічыўся валютай. Другі традыцыйны ўзор – гэта “жытнёвы колас”. Абодва гэтыя матывы ёсьць сымбалямі  дастатку і дабрабыту.
Мае продкі верылі, што вышыўка – гэта магічная дзея, таму вышываньне гэтых ўзораў абавязкава прынясе вам удачу, посьпех і здароў’е.





No comments:

Post a Comment