January 10, 2014

Варштат па беларускай тэхніцы "нізанка" ў Таронтаўскай гільдыі вышывальніц



Гэты дзень надарыўся адметным. Адзін з тых, што не забываюцца.
Варштат па беларускай тэхніцы нізанка (процяг) ў маёй роднай Таронтаўскай гільдыі вышывальніц.
 Не самая вялікая бяда, што гэта – другога студзеня :). Але падступства палягала ў тым, што надоечы па Таронта прайшоўся найбуйнейшы ледзяны дождж, што павыбіваў электрыку ўсяму гораду на некалькі дзён. У будынку, дзе звычайна адбываюцца зборкі Гільдыі, ляснуў бойлер і цяпла, натуральна, не было. На двары -15. Так што вось вам карцінка: жанкі ў
футрах, дохаўках, швэдарах сядзяць, утрапёна нешта шыюць, падбадзёрваючы кпінамі адна адну: “Вышывай шпарка! Хуценька! Шавяліся! Чым жвавей – тым цяплей!”
А калі ўжо сур’ёзна... Мы ж чакалі на гэты варштат яшчэ зь вясны, як ён быў запланаваны. І хто б мог сабе ўявіць, што (мала для мяне другога студзеня...) вываліцца зь нябеснага офісу такая перашкода нашай пачэснай справе. Але людзей надзіва прыйшло шмат. Пакуль зьбіраліся, адусюль чую нешта кшталту: “Го-о.. не дачакаюся!”
Да ладна... ) Ня так і страшна ўсё было. Нават цудоўна! Будзе што ўспомніць.
Усю праграму мы выканалі (пакуль ня зьмерзлі канчаткова..:). Я зрабіла слайд-шоў, расказала, як, чаму і дзе выкарыстоўвалася нізанка з пракаветных часоў, падмацавала расповед фатаграфіямі, дэманструючы прыгажосьць і вялізную колькасьць узораў у гэтай тэхніцы. І абавязкава – для заахвочваньня – здымкі сучасных, нават мадэрновых, вырабаў, улучна з мамімі собскімі дызайнамі (зрэшты, гэныя былі ў наяўнасьці). Тады раздалі брашуры з інструкцыямі і схемамі. На першы раз мы мелі зрабіць нескладаную па выкананьню закладку майго дызайна. Іка Якавіч, як заўсёды, як яна гэта ўмее цудоўна, па-настаўніцку, бы ў детсадочку, з тупаньнем нагамі, маханьнем пальцам для большай яснасьці,  пачала з падрабязных тлумачэньняў у якую дзюрку ўтыкнуць першую голку. І... работа пайшла.  ... На гэтым мейсцы мушу шчыра падзячыць  маёй сяброцы Іке, якая чарговы раз так шмат мне дапамагла: і начыньне (тканіну, ніткі) падрыхтавала, і тэкст мой ангельскі адрэдагавала.. Ня ведаю, што б без яе рабіла наагул... :)
Напрыканцы парасхваталі й апошнія брашуры са схемаі - “для сябровак”. То мы вырашылі для тых, хто адсутнічаў, і тых, хто дома сам не ўправіцца закончыць праект,  працягнуць/паўтарыць варштат на нашым альтэрнатыўным паседжаньні праз два тыдні.  

ANPT. Fall 2010. Harvest Feast



“Імпэт зачышчае ляды й засейвае цаліну фантазіі, каб сабраць ураджай з палёў мастацтва.” – Осьцін О’Маллей

"Дываны традыцыйна служылі спосабам і скласьці малітву за добры ўраджай, і выказаць падзяку Маці-зямлі. Для майго вышыванага мініятурнага дыванка “Дажынкі” я перанесла сымбалі, якія звычайна вышываліся крыжыкам, у новую тэхніку ў стылі “баргела”.

 "Гэтая вышыванка зьнітоўвае ў вадно  расповеды аб маёй краіне Беларусь. Вось – ураджай жыта, сабраны з поля, якое ляжыць сярод лясоў. Сельская гаспадарка – гэта тое, чым жылі мае продкі. Уся культуры Беларусі вядзе свае карані ад земляробства, і усе нашыя звычаі і традыцыі заснаваны на ім. Усе сьвяты, фальклор і мастацтва былі зьвязаныя з сезонным каляндарам, выявамі земляробчай працы й прыроды. Беларус кладзецца спаць і прачынаецца з адной думкамі аб кавалку сваёй зямлі. Зямля для беларуса ёсьць жывой істотай, да якой ён зьвяртаецца ў сваіх малітвах. Ён кліча яе пяшчотна “зямля-матухна” й рупіцца аб ёй, як клапатлівы сын. Ён кліча яе паважна “зямля-карміцелька” ў надзеі, што яна аддзячыць яму добрым ураджаем. Галоўны дар зямлі – гэта хлеб. У беларускім сьвеце хлеб мае адметны статус. Мы гаворым: “хлеб сьвяты”, “хлеб – пачатак пачаткаў”, “хлеб – усяму галава”. Для хлеба адведзена самае пачэснае мейсца ў хаце, побач з іконай, загорнуты ў лепшы вышываны рушнік.

Беларусы пакланяюцца Ярылу – богу ў іхнай міталогіі. Ён прыводзіць Вясну у іхны край, адмыкаючы яе адмысловым ключом. Ён клапоціцца аб пасеве, наглядае за ростам і забясьпечвае ўраджай. Ён – самы моцны бог, што гаспадарыць на Мацеры-зямлі. Ярыла той, хто некалі спыніў качавое жыцьцё людзей і пераканаў іх не палягацца на сілы прыроды, а вырошчваць самім сродкі жыцьця. Навучыўшы людзей апрацоўваць зямлю, ён прынёс чалавецтву земляробства.
Беларускія вышываныя сымбалі нясуць у сабе старажытныя і сучасныя сьветаўяўленьні і веды аб сусьвеце. Ключом да беларускіх арнаментаў зьяўляецца разуменьне таго, што гэтыя геаметрычныя ўзоры некалі пачыналіся як піктаграмы для перадачы інфармацыі ў час, калі яшчэ не было пісьменства. Беларусы зьбераглі старажытнае арыйскае сымбалічнае пісьмо, стылізаваўшы яго ў арнаментальную вышыўку."



"Сымбалі, якія я выкарыстала ў гэтай вышыванцы:


1. Бог ураджаю Жыцень (ад слова “жыцьцё).
1а. Мой варыянт бога ўраджаю.
2.  Жытні колас.
2а. Бог ураджаю, па-беларуску гучыць як “рай”.
Гэты сымбаль звычайна зьяўляецца ў вяночку, у маім кіліме вяночак – зялёнага колеру.
3. Рог – старажытны сымбаль багацьця й дабрабыту. Бярэ сваё значэньне ад статку, які некалі служыў у якасьці грошай.
3а. Адзін са спосабаў стылізаваць выяву рога.

Беларусы вераць, што, пакуль твае рукі вышываюць, тваё сэрца гаворыць з Богам. Вышываныя сымбалі – гэта сродак размовы з духовым сьветам."


---------------------------------------------------------------------------------

 “Reason clears and plants the wilderness of the imagination to harvest the wheat of art.”
Austin O'Malley

A ‘rug’ is a traditional way to fulfill both a prayer about harvest and gratitude to the Mother-Earth. In my Harvest Feast Rug I transformed the symbols traditionally done in cross-stitch into a new bargello-style technique which I created myself. 

Belarusans believe, “While your hands are stitching, your heart communes with God. Stitched symbols are a way to communicate with the spiritual realm.”  

My embroidery threads together the story of my country – Belarus.  It represents the harvest of the wheat from the cleared land in the forested VALLEY. Farming is what my ancestors did. The whole culture of my people is bonded with agriculture. All rites and customs are based on it. All holydays, feasts, and arts are connected to the seasonal calendar, images of rural work and of nature. The Belarusan goes to bed and wakes up with thoughts about his piece of earth. EARTH in the Belarusian imagination is a holy spirit whom he appeals to in his prayers. He calls it tenderly Mother-Earth and gives her his best care. He calls it respectfully Bread-winner-Earth in his hope she will pay him back a best HARVEST. The main product of harvest is BREAD. Bread has a special status in the Belarusian world. We say: “holy bread”, “bread is a beginning of beginnings; is a head of everything”. Bread takes its place at the most precious spot in a house, beside an icon, wrapped in the best embroidered towel.

The Belarusans worship Yaryla. In our mythology he is a spirit. He brings Spring to our land, unlocking it with a special key. He takes care of sowing; controls growing and provides harvest. He is the most powerful god who governs on the Mother-Earth. Yaryla put a stop to nomadic life and taught people to not just take what nature gave, but produce their means themselves. He taught how to gain food from cultivating the earth. So, he brought agriculture to mankind.

Belarusian embroidery symbols represent philosophy and knowledge about the world - not just ‘ancient’ but also of our time. The key to the Belarusian embroidery is to understand that the geometric designs were originally pictographs to provide meaning to an illiterate society. Belarusans have preserved ancient Aryan symbolic scripts by stylising them into ornamental stitchery.
  
The symbols used in my embroidery are the following: 

1.   Spirit (god) of harvest:  “Jitsen” comes from “life”
1a. What I easily designed it into. 
2.  Spike of wheat or rye.
2a. Spirit (god) of harvest: In Belarusian sounds like “Rye”. 
      Usually, it is framed with some pattern, like with a garland. Which, I did. (It is in green). 
3.  Horn is the ancient symbol of wealth and goodness. It came from cattle. In ancient times, cattle played the role of money.
3a. One of the ways to stylize the image of horns. 




January 09, 2014

ANPT. Summer 2010. Home Sense


Бачына 3
"Ірына Варабей была прадстаўленая ў нашым вясеньнім выпуску з праектам, што называўся Ripples on Water, a Spring, які зьвяртаўся да традыцыйнай беларускай вышыўцы. Зараз прапануем вам схему крыжыкам Home Sense у народным стылі і тыповых беларускіх колерах. У наступным нумары Fall 2010 будзе наступная прывабная схема ў тэхніцы нітаграфікі ад Ірыны Варабей."

Home Sense.  

"Утульнасць хаты".

 Бачына 63
English text is below

"Паходжаньне назвы “Беларусь” дагэтуль яшчэ дакладна ня вызначана. Адныя навукоўцы ўважаюць, што “белы” ў старажытных славянскіх мовах азначала “чысты, вольны”, тлумачачы тымсамым, што такое вызначэньне краіна атрымала таму, што так і не была зваяваная ці акупаваная Залатой Ардой, тымчасам як усе ейныя суседзі былі.
Іншыя ж лічаць, што гэтая назва нашмат старэйшая. Народ гэтае краіны быў абазначаны “белым” за любімы колер сваіх адзеньняў. Беларусы не фарбавалі свае даматканыя вырабы, ім падабаўся натуральны выгляд свайго роднага ільну, каторы чым болей яго мылі, тым бялейшым ён рабіўся. Адно, што яны ўпрыгожвалі свае белыя адзеньні ды посьцілкі чырвонай вышыўкай. Белы ды чырвоны – колеры, што праз стагодзьдзі захоўваліся ў традыцыйнай вышыўцы -- зрабіліся для беларусаў складнікам іхнага нацыянальнага багацьця, што і ёсьць прадстаўленым у іхным нацыянальным сцягу.
Home Senseпано з жыцьцярадасным трыпціхам, створанае дызайнеркай Ірынай Варабей. Схемы дзвюх іншых карцінак можна замовіць ад самой дызайнеркі. Ва ўсіх схемах ужытыя аднолькавыя колеры нітак." 

Набыць схему ў краме Etsy     

 Іншыя публікацыі ў ANPT 

------------------------------------------------

The origin of the name “Belarus”, which means “white land”, is still uncertain. Some historians believe that “white” in the old Slavic culture meant “clean, free”, pointing to the fact that Belarus was never conquered or occupied by the Gold Horde (Mongol-Tatar invasion) unlike the other principalities in the area in the 13-15th centuries.
Others believe that this name is much older. The nation was identified with “white” after the folk’s favorite colour used for clothing. The Belarusans didn’t dye their homemade fabrics. They loved the natural look of their native flax – the more it was washed, the whiter it got. It was typical for them to embellish their white clothes and linens with red embroidery. Over time red and white have become part of their heritage and are represented in their traditional embroidery and used in their national (historical) flag.


The Pattern is available on my Etsy store here 

Першая публікацыя. ANPT. Spring 2010. Ripples On Water, A Spring

 Я сама сабе сьвяткую юбілей. :)
Пяць гадоў таму, увосень 2008 г., падчас чарговага Фестывалю рукатвораў (CrearivFestival) мая сяброўка па Таронтаўскай гільдыі Іка Якавіч пазнаёміла мяне з рэдактаркай часопіса Карлай Каноніка. Вось ад гэтага часу я і адлічваю пачатак маёй мастацка-дызайнерскай кампаніі "Spirit of Belarus". Тры гады працы (ад майго ўступу ў Гільдыю) стварэньня такой-сякой калекцыі ды падрыхтоўкі буклетаў са схемамі для карыстальнікаў пад пільным даглядам той жа Ікі я ўлічваць ня буду. Памятаецца, што на прыдумваньне назвы брэнда пайшоў амаль што год (хаця, што там прыдумваць: самае геніяльнае ўсё проста, .. хацелася арыгінальнага, але .. ня тая публіка -- у назве абавязкава мусіла прысутнічаць слова Беларусь).
Я памятаю, як у Карлы акругліліся й зайскрыліся вочы, як яна перагледзела мае буклеты. Схапіла іх у ахапку, сказала: Тое, што трэба! Будзем публікаваць!
Праўда, ня так усё і хутка. У часопісе ўсё распісана на гады, таму маю першую публікацыю прызначылі на паўтары гады наперад, на вясну 2010.
Як я была ўсхваляваная! Я такога нават і не чакала ў сваім жыцьці - публікацыя ў канадыйскім часопісе! Першы беларускі брэнд у Канадзе! Прызнаная канадыйцамі беларуская кампанія, што працуе на беларускай тэме! -- і ... гэта ўсё пра мяне?
Як доўга цягнуліся гэтыя паўтары гады! А мне нават не было с кім падзяліцца -- ніхто не разумеў, чым я там займаюся... Цяпер ужо здаецца, раз-два - прайшлі гада ). Ад першай публікаццыі прайшо 4 гады, і ў мяне іх ужо - 13 - публікацый, і я ўжо - сталы кантрыбутар часопіса, маю сваіх аматараў, якія чакаюць маіх наступных работ, кампанію "Spirit of Belarus" ведае ўся Канада і, мяркую, шмат хто ў Штатах.
Каб не цягнуць гісторыю доўга... бо, я ж хацела проста падаць зьмесьціва той першай публікацыі. Ну што ж - вуаля! Далей - літаральны пераклад з часопіса.


A Needle Pulling Thread, Spring 2010, 
 -публікацыя ў часопісе-

Ripples On Water, A Spring.  

"Кругі-на-вадзе. Крыніца".

(English text is here)

"У вышыўцы існуе шмат відаў і стыляў, і ў кожнага свае швы ды унікальная тэхніка, якія іх і розняць. У гэтым праекце, майстрыхі змогуць паспрабаваць свае іголкі ў беларускай вышыўцы, у традыцыйных стылях з Беларусі. Графічны, геамерычны ўзор гэтай работы нагадвае нам мудрагелістасьць тканых посьцілак ды прыгажосьць габеленаў з 1800-х.
“Беларусы ўважаюць, што вышыўка – гэта магічная дзея, -- гаворыць дызайнерка Ірына Варабей. – Гэта шлях стасункаў з духовым сусьветам.” Старажытныя геаметрычныя ўзоры і знакі зьяўляюцца адным з відаў сымбалічнага пісьма, які спалучае таго, хто вышывае, з духовым сусьветам.
Ірына кажа, што беларусы нейкім чынам згубілі цікавасьць да вышываньня, пачынаючы з 1960-х, таму яна вырашыла зрабіцца тым чыньнікам, што змог бы натхніць ды спанукнуць сваіх суайчыньнікаў далучыцца да гэтага віду духоўнага мастацтва.
У беларускай традыцыйнай вышыўцы ўжываліся зазвычай няшмат тэхнік: гэта – крыжык, гладзь, белым-па-белым, элементы чорным-па-белым; ды і выкарыстоўвалі іх у кожным дызайне паасобку.
Ірына кажа, што хаця гэты праект для майстрых сярэдняга ўзроўня, але пры гэтым вышывальніца мусіць умець чытаць па схеме.
“Я паспрабавала стварыць нешта, што можна вышыць “лёгка ды хутка”, – тлумачыць Ірына. – Хаця для спалучэньня асобных сегментаў у цэльны ўзор спатрабуе ад выканаўцы нейкага ўмельства.”
Ірына пачала рабіць свае собскія дызайны, калі пабачыла, што ў Канадзе няма беларускіх схемаў для вышыўкі. Для стварэньня сваіх дызайнаў яе натхняюць і беларускія арнаменты, і разнастайнасьць вышывальных тэхнік, што выкарыстоўваюць канадыйскія вышывальніцы, а яшчэ сяброўская, творчая атмасфера сярод сваіх таварак па Таронтаўскай гільдыі вышывальніц. Яна кажа, што жыве ў сьвеце беларускіх вобразаў, узораў, тымчасам і новых вышывальных тэхнік, і што ўсё гэтае “выройваецца” у ейнай галаве ў новыя дызайны. 

Ірына кажа, што вы можаце пажадаць не афармляць сваю работу ў рамку – гэты ўзор можа быць выкарыстаны і для падушкі, ці для кніжнай вокладкі, ці яшчэ для чаго. “З гэтым узорам можна зрабіць і большую работу, зьбіраючы сегменты па схеме,” – спанукае яна вышывальніц.
У краіне, якая ўвабрала ў сабе ўсё багацьце сусьветных нацыянальных вышывальных традыцый, тутэйшыя майстрыхі могуць цяпер паспрабаваць сябе ў стварэньні работы, натхнёнай традыцыямі Беларусі.
Ірына расказвае, што прыехаўшы ў Канаду, яна адразу наведала вышывальныя крамы, і была вельмі засмучоная, што сярод мноства схемаў з традыцыйнымі вобразамі віктарыянскімі, кельцкімі, афрыканскімі, індзейскімі, украінскімі няма толькі беларускіх. І вось цяпер, па часе, яна прапануе канадыйскім майстрыхам свой беларускі дызайн для вышыўкі, каб далучыць яго да мазаікі канадыйкіх стыляў.

Крыніца – гэта гаючая вада
Крыніца – гэта моц ды жыццёвая энергія
Крыніца – месца сьвятое
Крыніца – гэта твая радзіма
Крыніца – гэта дух нашае Беларусі"

(Бачына 42)

"Зараз ты можаш адправіцца ў падарожжа ў духоўны сьвет Беларусі, каб акунуцца ў мудрасьць ейнага народу.
Беларусы вераць, што калі ў цябе ёсьць патрэба пагаварыць з Богам, ты маеш тры шляхі, каб зьвярнуцца да Яго. Па-першае, ты можаш пайсьці ў царкву ды памаліцца. Па-другое, ты можаш запаліць грамнічную сьвечку і таксама памаліцца. А трэці шлях дае магчымасьць табе вышыць тваю малітву, і падчас вышываньня ты можаш пагаварыць з Богам, бо вышыўка і ёсьць размовай з Богам.
Беларусы – гэта тыя, хто захаваў старажытнае сымбалічнае пісьмо Арыяў, ператварыўшы яго ў вышывальныя арнаменты. З пакаленьня ў пакаленьне перадавалі яны традыцыі, узоры і мудрасьць сваіх прабабак. Да сяньня яны вераць у старажытную ісьціну, што “пакуль твае рукі вышываюць, тваё сэрца размаўляе з Богам” і што вышываныя сымбалі ёсьць нашымі лістамі ў духоўны сусьвет."





January 08, 2014

Беларускі брэнд у Канадзе

2010 г.
Ганна Сурмач
у газеце "Наша Ніва"
"Я спадзяюся, што знаёмства канадцаў з беларускай культурай і літаратурай узбагаціць канадскую культуру. Вось дзеля гэтага я тут".
Так кажа пра сваю самаадданую дзейнасць на чужыне эмігрантка з Беларусі, шырока вядомая цяпер у беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне беларуская мастачка, дызайнер, пісьменніца Ірына Варабей з Таронта.
Свой дадзены Богам талент і мастацкі густ Ірына найбольш ярка выявіла ў мастацтве вышыванкі. Яна здолела паказаць, што вышыванка можа быць не толькі рамяством, але і творам высокага мастацтва. Ірына з’яўляецца сябрам Таронтаўскай гільдыі вышывальніц і Канадскай асацыяцыі вышывальніц.
У Таронта штогод праводзіцца найбуйнейшы ў свеце фестываль рукадзелля CreativFestival, на які з’язджаюцца мастакі, дызайнеры, камерсанты з усяе Амерыкі і Еўропы. Ірына кажа, што заўсёды старалаcя не прапусціць такую падзею і была там кожны год у якасці наведніцы. Але на чарговым фестывалі, які праходзіў у Таронта 17–19 кастрычніка 2009, яна ўпершыню брала ўдзел у форуме як непасрэдная ўдзельніца,майстрыха-дызайнер. Адбылося гэта дзякуючы таму, што Ірына пачала супрацоўнічаць з вядомым у гэтай галіне мастацтва канадскім часопісам
A Needle Pulling Thread, гэтае выданне яна і прадстаўляла на Фестывалі.
І найбольш важна тое, што калекцыя вышыванак Ірыны выстаўлялася пад яе персанальным брэндам Spirit of Belarus («Дух Беларусі»).
Усе працы Ірыны заснаваныя на беларускіх вобразах і традыцыйных арнаментах. Яна не толькі вышывае, але і сама распрацоўвае схемы, па якіх робяцца вышыўкі. Звычайна, вышывальніцы карыстаюцца гатовымі схемамі, якія можна набыць у крамах. Ірыну непакоіла тое, што ў гэтых крамах можна пабачыць схемы на розныя сюжэты, але сярод іх няма нічога беларускага, хаця вышыванка з’яўляецца характэрнаю асаблівасцю беларускай культурнай традыцыі. Яна марыць пра тое, каб беларуская тэма набыла папулярнасць сярод вышывальніцаў, але дзеля гэтага, на яе думку, трэба стварыць устойлівы візуальны беларускі вобраз, і ім цалкам можа стацца беларуская традыцыйная сімволіка.
Цяпер мастачка працуе над тым, каб зрабіць свой брэнд больш папулярным, і ў яе гэта паспяхова атрымліваецца дзякуючы публікацыям пра яе творчасць на старонках згаданага вышэй часопіса A Needle Pulling Thread. Ірына прапануе канадскім майстрыхам беларускі дызайн для вышыўкі, каб далучыць яго да размаітасці канадскіх стыляў.
У вясновым выпуску часопіса за гэты год Ірынін праект быў пададзены пад загалоўкам Ripples on Water, a Spring («Кругі па вадзе. Крыніца») з такім каментаром: «У гэтым праекце майстрыхі могуць паспрабаваць свае іголкі ў беларускай вышыўцы, у традыцыйных стылях з Беларусі. Графічны, геаметрычны ўзор гэтай работы нагадвае нам мудрагелістасць тканых посцілак ды прыгажосць габеленаў 1800-х». Вось на такі высокі ўзровень паставіла канадскае прафесійнае выданне беларускае вышывальнае мастацтва, годна прадстаўленае свету нашай таленавітаю мастачкаю.
Ірыніны працы выкананыя не толькі ў тэхніцы «крыжык»; яна засвойвае іншыя тэхнікі і спрабуе нашыя беларускія ўзоры «перакласці» ў гэтыя іншыя тэхнікі. «Кругі па вадзе» выкананыя ў тэхніцы «чатырохстопнага баргела». У яе ёсць работы ў стылі «нітаграфікі» (Needlepoint), ёсць работа ў новай тэхніцы «вынітавання» (String Art). «Нітаграфіка» і «вынітаванне» — гэта ўласныя вынаходніцтвы мастачкі, назвы якіх яна таксама сама прыдумала. А вось «чатырохстопны баргела» — тут не толькі тэрмін, але і тэхніку новую прыдумала сама Ірына і гэтым канадкі і зацікавіліся, у гэтым якраз і ёсць элемент творчасці ў вышыўцы.
У наступным, ужо летнім выпуску часопіса канадцы падалі новы праект Ірыны Home Sense («Утульнасць хаты»). «Home Sense» — гэта пано з жыццярадасным трыпціхам, тэмаю якога з’яўляецца традыцыйная аздоба ўнутранага дызайну беларускай хаты, якая стварае ўтульнасць і атмасферу высокай духоўнасці чалавечага жыцця ў ёй. А ў больш агульным сэнсе — гэта тэма Беларусі і яе нацыянальнай адметнасьці. Да праекту пададзены адпаведны каментар: «…Народ гэтай краіны быў названы „белым“ за любімы колер сваіх адзенняў. Беларусы не фарбавалі сваіх даматканых вырабаў, ім падабаўся натуральны выгляд роднага ільну, які, чым болей яго мылі, тым бялейшым рабіўся. Адно што яны ўпрыгожвалі свае белыя адзенні ды посцілкі чырвонай вышыўкай. Белы ды чырвоны колеры, што праз стагоддзі захоўваліся ў традыцыйнай вышыўцы, зрабіліся для беларусаў складнікам іх нацыянальнага багацця, што і прадстаўлена ў іхным нацыянальным сцягу».
Рэдакцыя часопіса A Needle Pulling Thread паведаміла сваім чытачам, што ў восеньскім нумары будуць змешчаныя новыя прывабныя схемы вышыванак у тэхніцы нітаграфікі ад Ірыны Варабей.
Сама Ірына так ацэньвае свае пададзеныя у гэтым салідным выданні праекты пад адмысловым беларускім брэндам Spirit of Belarus:
«Мае работы — гэта толькі спроба першай выведкі ў гэтым моры сучаснага вышывальнага мастацтва, улучэння ў яго беларускай адметнасці, каб свет яе заўважыў, ацаніў, прыняў у сваю супольнасць. Я ведаю, што за мной прыйдуць іншыя, больш таленавітыя, творчыя, маладыя і дзёрзкія і давядуць свету, што вышывальніцкая Беларусь жыве. Ёй ёсць што паказаць: цудоўныя па прыгажосці, фантастычныя па складанасці, мудрагелістыя ды загадкавыя і ў той жа час асвечаныя ўсім духоўным жыццём нашых продкаў — нашы беларускія арнаменты. Тут бязмежнае поле для даследаванняў навукоўцаў, а нам, майстрыхам (майстрам), — для натхнення ды рэалізацыі сваіх творчых памкненняў.
Давайце падымем наш брэнд так высока, каб яго сапраўды было відаць адусюль!»
Варта адзначыць, што замежны свет ужо меў магчымасць ацаніць прыгажосць беларускага вышывальніцтва, і сёння шмат хто, напрыклад, з амерыканцаў мае ў сябе дома падораныя ім беларусамі вышыванкі і аздобленыя вышыванымі беларускімі ўзорамі побытавыя рэчы, зробленыя таленавітаю майстрыхаю-вышывальніцаю Юляю Андрусішын. Успамінаецца мне, як некалі прыгожыя беларускія вышыванкі паказвалі мне беларускія жанчыны ў Кліўлендзе. Шмат што з гэтага багацця ўжо страчана і страчваецца далей, а не знаходзіцца ў музеях, дзе ім належыць быць.
Ірына Варабей звяртаецца з заклікам захаваць і падтрымаць зробленае ў беларускім замежжы да беларускіх майстрых і на Бацькаўшчыне, дзе мастацтва вышыванкі год за годам прыходзіць у заняпад, не шануецца і не падтрымліваецца моладдзю. Я належу да пасляваеннага пакалення і мне давялося расці на Бацькаўшчыне тады, калі яшчэ былі жывыя традыцыі вышыўкі, ткацтва. Разам з маці я сядала за кросны, сукала цэўкі, фарбавала ніткі. Памятаю, што маёй найбольшаю мараю тады было навучыцца вышываць «крыжыкам» ды «гладдзю», а найбольш мне хацелася купіць у краме не цукеркі-«падушачкі», а рознакаляровыя ніткі мулінэ для вышыўкі. Ці ёсць сёння ў Беларусі дзяўчаты, што маюць такія мары? Адгукніцеся і падтрымайце тую наватарскую працу, якую распачала ў далёкай Канадзе таленавітая беларуская мастачка, каб нашу з вамі Бацькаўшчыну пазнавалі ў шырокім свеце і каб мы ўзбагацілі сусветную культуру сваімі нацыянальнымі здабыткамі.
Ганна Сурмач
 ў газеце "Наша Ніва"
2010 г.

Стварыць устойлівы візуальны беларускі вобраз

Упершыню ў Фестывалі рукадзелля “CreativFestival-2009” узяла ўзяла ўдзел у якасці майстрыхі-дызайнера нашая зямлячка Ірына Варабей. Гэты форум рукадзельніц, найбуйнейшы ў свеце, праводзіцца штогод у Таронта (Канада), на яго з’язджаюцца мастакі, дызайнеры, выкладчыкі, камерсанты з усяе Амерыкі ды Еўропы – усе, хто мае дачыненне да гэтага віда мастацтва. Сёлетні Фестываль праходзіў 16-18 кастрычніка у Metro Conventional Centre.
Беларуская майстрыха, сябра Кандскай асацыяцыі вышывальніц Ірына Варабей брала ў ім удзел пад эгідай канадскага часопіса “A Needle Pulling Thread”, які сёлета пачаў супрацоўніцтва з ёй. Часопіс ставіць за мэту прэзентаваць канадскіх дызайнераў, і гэта вельмі адметна, што калекцыя вышыванак Ірыны выстаўлялася пад ейным персанальным брэндам “Spirit of Belarus”. Такім чынам пакладзены пачатак удзелу беларускага сучаснага вышывальнага мастацтва на такім буйным міжнародным Фестывалі, як таронтаўскі “CreativFestival”.
Большасьць работ Ірыны Варабей выкананы ў сучасных тэхніках, але ўсе яны заснаваныя на беларускіх вобразах і традыцыйных арнаментах. 
Вышыўка – мастацтва спецыфічнае. Асноўная маса майстрых-аматарак вышывае па набытых схемах, створаных іншымі дызайнерамі. Таму Ірына, паставіўшы за мэту прэзэнтаваць беларускае для амерыканскіх майстрых, не толькі робіць дысплеі са сваімі вышыванкамі, але стварае і схемы, якія можна набыць, каб вышыць такі ж узор для сябе
    “Я хачу, – гаворыць Ірына Варабей, – каб беларускае зрабілася модным для сучасных вышывальніц, як, напрыклад, у свой час тут успыхвалі моды то на індзейскае, то на японскае. А для гэтага трэба стварыць устойлівы візуальны беларускі вобраз. Гэным цалкам можа стацца наша беларуская традыцыйная сымболіка – яна вельмі ўражвае канадцаў. А яшчэ спрактыкаваных амерыканскіх майстрых можна ўразіць і цікавай тэхнікай. Таму я стараюся засвоіць новыя тэхнікі і таксама стварыць нешта новае. Такія фестывалі – вельмі добрая школа, бо я ж яшчэ вучуся сама. Я некалькі год марыла трапіць на гэты Фестываль у якасьці удзельніка-дызайнера, бо як простая наведвальніца дагэтуль не прапускала ніводнага. Цяпер мару, каб на наступных імпрэзах побач з маімі з’явіліся і працы іншых беларускіх майстрых, бо менавіта іх я і хачу натхніць сваімі працамі пайсці за мной у гэты такі цудоўны, такі разнаякі, крэатыўны свет сучаснага рукадзелля.”
Ірына Аксёнава
2009 г.

"Дух Беларусі" ў Таронта

Ю. Трубец
на сайце ЗБС ''Бацькаўшчына''

У грамадска-рэлігійным беларускім Цэнтры ў Таронта  адбылася імпрэза з нагоды юбілею пісьменніцы  і перакладчыцы з англійскай мовы Ірыны Варабей, аўтаркі кнігі “Там, дзе сэрца маё”.
Ірына Варабей – вядомая ў Канадзе майстрыха па вышыўцы, а таксама фатограф, лаўрэат прэмій прэстыжных часопісаў. Беларускі чытач  ведае яе таксама і як перакладчыцу  кнігі Кастуся Акулы “Заўтра ёсць учора” , якая, як і першая яе кніга, выдадзена Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”, і як аўтарку першых  для нашай краіны кампутарных распрацовак вышывак на беларускую тэматыку. Ірына не проста выдатна вышывае, яна  дасканала  ведае таямнічую сімволіку старажытных узораў, і таму кожны яе твор мае глыбокі падтэкст, ён – пасыл не толькі ў мінулае, але і ў будучае.
Таму удзельнікі імпрэзы з цікавасцю знаёміліся з серыяй яе прац пад агульнай назвай “Дух Беларусі” ( Spirit of  Belarus) на выставе, адкрытай у Цэнтры.
Павіншаваць Ірыну сабраліся сябры Згуртавання Беларусаў Канады і парафіі св. К. Тураўскага. На імпрэзе выступілі таксама Н. Дробіна і А. Кот.
Вядучай імпрэзы была вядомая пісьменніца, ганаровы сябра ЗБК,  Вольга Іпатава. У сваім выступленні яна адзначыла, што галоўнай якасцю ўсяго, што стварае Ірына Варабей, ёсць імкненне працягнуць традыцыі канадскай эміграцыі (сярод якой былі такія яркія асобы, як Вінцэнт Жук-Грышкевіч,  Кастусь Акула, Аляксей Грыцук, Раіса Жук-Грышкевіч, Валянціна Пашкевіч ды іншыя), а менавіта -- ствараць  у Канадзе прыгожы і адпаведны гісторыі і культуры вобраз Беларусі.
 Ю. Трубец
2009