April 05, 2023

ANPT. 2019. Issue #49. Абярэг "Саламяны павук"

 A Needle Pulling Thread, Issue #49 (2019)  Rainy Day fun!

-публікацыя ў часопісе-

'Pavouk' Talisman - Абярэг "Саламяны павук"

Ідэя вышыванага Павука нарадзілася ад саламяных упрыгожанняў вельмі папулярных у Беларусі. Гэта адзін з самых старажытных традыцыйных абярэгаў.

Саламяны павук уважаецца сакральным, бо ягоная форма і працэс стварэння паўтарае Боскі геаметрычны шлях стварэння Сусвету.

Звычайна яго вырабляюць напачатку году, каб ён мог служыць ахоўнікам для дома і сям’і ўвесь год. Ён можа лавіць злую энэргетыку і знішчаць яе. (Праўда, нагадвае індзейскі “дрымкатчэр”?)

Яго падвешваюць да столі або ў дзвярах і часта над дзіцячым ложкам. Можна, вядома, павесіць у вакне або ў машыне. Або, калі захочаце, можаце яго ўставіць у рамку.

 Дызайн майго Павука заснаваны на ўзорах “кругі-на-вадзе”, што ў беларускіх традыцыйных посцілках. 


  

     

 Іншыя публікацыі ў ANPT    

No comments:

Post a Comment