A Needle Pulling Thread, Issue #51 (2019) Destinations
-публікацыя ў часопісе-The Lure of Birchwood - "Прываба бярозавага гаю"
Здалёк...
Здалёк шмат
што губляецца з-пад увагі. Знікаюць дробязі і застаюцца толькі сілуэты.
За часам з маёй
памяці сьціраюцца вострыя вуглы, але застаецца галоўнае і набывае большы сэнс.
Здалёк ўсё
бачыцца па-іншаму.
Але я памятаю
ўсё.
Бярозы і прыгажосць бярозавых лясоў ёсць такім жа прыродным сымбалем беларускай культуры, як валошка, бусел і зубр. Беларусы любяць свае лясы, асабліва бярэзнікі, гэтак жа, як брытанцы любяць акіян, арабы – свае пустэльні, тыбетцы – свае горы.
Мой дызайн – гэта даніна маёй памяці і любові да велікапышнай беларускай прыроды, якая засталася глыбока ў маім сэрцы і памяці.
No comments:
Post a Comment