A Needle Pulling Thread, Issue #52 (2020) Projects inspired by favourite relatives
-публікацыя ў часопісе-
Talisman for Good Luck - "Абярэг на ўдачу"
Гэты абярэг я зрабіла свайму сыну спратоўцу. Ён бярэ яго з сабой у кішэню заўсёды на свае гонкі. Я навучыла яго, як ім карыстацца.
У самім абярэзе заключаныя тры магічныя сымбалі.
1. Галоўным ёсць кветка дзядоўніка. Дзядоўнік сам па сабе гэта сымбаль добрага шанцу. Галоўка кветкі мае
калючкі, што чапляюцца моцна на што папала, то ўвасабляюць сабой удачу, што чапляецца за таго, хто мае абярэг.
У дзядоўніка фіялетавы колер! Гэта важна.
2. У сярэдзіне чырвонага боку
абярэга знаходзіцца салярны сымбаль Папараць-кветкі, якая сымбалізуе сілу і здароў’е.
3. У сярэдзіне фіялетавага боку знаходзіцца сымбаль твайго продка, самага першага ‘прабацькі’. Па-беларуску ён завецца “шчур”.
Я памятаю, як у дзяцінстве падчас нашых гульняў з сябрамі мы крычалі: “Чур, чур!” – то была такая замова, каб выйграць.
А цяпер гэта такі рытуал перад стартам, або любой важнай падзеяй – мой сын абавязкава мае сказаць тры разы: “Чур, мне! ...Чур, мяне!”. Што азначае – “Чур, дапамажы мне, зрабі гэта для мяне”. Так што, замова працуе...
No comments:
Post a Comment